Logo Polskiego Radia
Print

Завяршылася разгортваньне войскаў NATO на ўсходнім флянгу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.06.2017 17:11
Пра гэта падчас візыту ў Рыгу паведаміў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.
PAP/EPA/VALDA KALNINA

Завяршылася разгортваньне войскаў NATO на ўсходнім флянгу
Пра гэта падчас візыту ў Рыгу паведаміў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг.
Паўночнаатлянтычны альянс завяршыў разгортваньне войскаў на ўсходнім флянгу. Пра гэта генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў падчас свайго візыту ў Рыгу. Латвія зьяўляецца чацьвёртай і апошняй краінай ва Ўсходняй Эўропе, дзе надоечы пачалі дзейнічаць дадатковыя войскі NATO.
„Гэтыя баявыя групы, якія дзейнічаюць з агульнай мэтай, то бок, каб абараняць альянс і стрымліваць агрэсара, гэта доказ трывалых трансатлянтычных сувязяў”, - сказаў Енс Столтэнбэрг.
Нагадаем, раней падразьдзеленьні, якая налічваюць па тысячу жаўнераў, прыехалі ў Польшчу, Эстонію й Летуву.
Накіраваньне чатырох баявых групаў на ўсходні флянг было адказам на агрэсіўную палітыку Расеі ва Ўкраіне й вайну ў Данбасе.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт