Logo Polskiego Radia
Print

Нафта даражэць ужо ня будзе

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 22.06.2017 16:17
Праз 15 гадоў нафта можа перастаць быць галоўным палівам на транспарце.
Foto: pixabay.com/CC0

На гэтым тыдні цэны нафты на сусьветных рынках упалі ніжэй за 46 даляраў. Шанцаў на тое, што цэны вярнуцца да 100-даляравай адзнакі, на якой яны знаходзіліся яшчэ 3 гады таму, вельмі мала – піша газэта Puls Biznesu.

Вартасьць «чорнага золата» моцна зьнізіла «сланцавая рэвалюцыя» ў ЗША. Здабыча газу з цьвёрдых сланцавых пародаў зьяўляецца эканамічна выгаднай нават пры коштах на нафту ў 30-40 даляраў за барэль. Можна таксама высунуць гіпотэзу, што праз 15 гадоў нафта перастане быць галоўным палівам на транспарце, таму, што ў аўтамабілях на зьмену рухавікам унутранага згараньня прыйдуць электрычныя – піша газэта. Такім чынам, попыт на нафту ў сьвеце можа скараціцца ўдвая.

Падзеньне цэнаў нафты засмучае толькі краіны, якія здабываюць гэтую сыравіну, а таксама нафтавыя канцэрны. Для іншых дзяржаваў і галінаў прамысловасьці танныя энэрганосьбіты – гэта дабро. Самымі відавочнымі бэнэфіцыянтамі падзеньня цэнаў на нафту стануць вытворцы аўтамабіляў – піша Puls Biznesu.

Puls Biznesu/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт