Logo Polskiego Radia
Print

Імігранты адкажуць за сьмерць польскага кіроўцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.06.2017 15:26
Паляк загінуў у выніку блякады францускай аўтастрады.
PAP/EPA/GUY DROLLET

Імігранты адкажуць за сьмерць польскага кіроўцы
Чацьвёра мігрантаў, якія заблякавалі аўтастраду блізу францускага гораду Кале, абвінавачаныя ў давядзеньні да сьмерці польскага кіроўцы. Паляк загінуў падчас ДТЗ, выкліканага блякадай на дарозе.
Абвінавачаньні прад’яўляныя двум аўганцам і двум эрытрэйцам. Імігранты не прызнаюць віну.
Здарэньне адбылося раніцай у аўторак. Імігранты заблякавалі аўтастраду А16, 15 км на ўсход ад Кале. Перад блякадай тры шматтонныя грузавыя аўтамабілі раптоўна затармазілі. Польскі грузавы аўтамабіль меншых памераў, які ехаў за імі, не пасьпеў затармазіць і ўрэзаўся ў фуры. Грузавік загарэўся, кіроўца загінуў на месцы.
Мясцовая пракуратура паведаміла, што ў сувязі са здарэньнем затрыманыя дзевяць імігрантаў – шэсьць непаўнагадовых эрытрэйцаў і двое паўнагадовых аўганцаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт