Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз расчараваны прапановай Лёндана

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.06.2017 17:03
Вялікабрытанія ня хоча захоўваць сацыяльныя й працоўныя правы гарамдзянаў ЭЗ пасьля брэксіту.
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй. Фота: PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQПрэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй. Фота: PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQPAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Эўразьвяз расчараваны прапановай брытанскага ўраду, якая датычыць захаваньня грамадзянамі Эўразьвязу сацыяльных і працоўных правоў пасьля выхаду Вялікабрытаніі з аб’яднанай Эўропы. Пра гэта заявіў старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск.

«Прапанова брытанскага кіраўніцтва пагоршыць сытуацыю грамадзянаў Эўразьвязу ў Вялікабрытаніі», – зазначыў Дональд Туск пасьля саміту ЭЗ, які завяршыўся ў пятніцу ў Брусэлі.

На думку эўрапейскіх палітыкаў, прапанова, агучаная ў чацьвер брытанскім прэм'ерам Тэрэзай Мэй, зьяўляецца няяснай і недастатковай.

Кіраўнікі краінаў Эўразьвязу, напрыклад, жадаюць, каб іх грамадзяне, якія жывуць у Вялікабрытаніі альбо пераехалі туды перад брэксітам, маглі атрымаць пастаянны від на жыхарства згодна з прынцыпамі ЭЗ – гэта значыць, праз 5 гадоў пражываньня. Прэм’ер Брытаніі Тэрэза Мэй не змагла станоўча адказаць на гэтую прапанову. Таксама Лёндан не жадае прызнаваць юрысдыкцыі Суду Эўразьвязу, куды б грамадзяне краінаў ЭЗ маглі зьвяртацца ў выпадку спрэчак з брытанскай дзяржавай.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт