Logo Polskiego Radia
Print

Паўднёвая Карэя адказала на правакацыі Поўначы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 23.06.2017 17:08
Сэул пратэставаў уласную ракету, здольную паразіць цэлі на тэрыторыі ўсёй Паўночнай Карэі.
Зьнішчальнікі Паўднёвай Карэі. Фота: U.S. Air ForceЗьнішчальнікі Паўднёвай Карэі. Фота: U.S. Air Forcewikimedia commons/U.S. Air Force photo by Staff Sgt. Jason Colbert /Public Domain

У пятніцу Паўднёвая Карэя правяла выпатрабаваньні ракетаў з радыюсам дзеяньня 800 кілямэтраў. Пра гэта паведаміла паўднёвакарэйскае інфармагенцтва Yonhap. За выпрабаваньнямі назіраў прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Джэ Ін. Такім чынам Сэул дае паўочнакарэйскаму кіраўніцтву сыгнал спыніць выпрабаваньні ракетнай зброі.

Паўднёвая Карэя пратэставала ракеты айчыннай прадукцыі, якія могуць паразіць цэлі на тэрыторыі Паўночнай Карэі. Плянуецца, што яны паступяць на ўзбраеньне паўднёвакарэйскай арміі ўжо ў бліжэйшай будучыні. Вучэньні Сэула сталі адказам на выпрабаваньні ракетных рухавікоў, якія нядаўна правяла Паўночная Карэя.

На думку амэрыканскіх спэцыялістаў, Пхэньнян тэставаў рухавікі для міжкантынэнтальных балістычных ракетаў, здольных пераносіць ядзерны зарад. У гэтым годзе Паўночная Карэя правяла ўжо некалькі выпрабаваньняў міжкантынэнтальных ракетаў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт