Logo Polskiego Radia
Print

Армія Іраку вызваляе мірных жыхароў Масулу

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.06.2017 16:43
Аточаныя ірацкай арміяй баевікі выкарыстоўваюць мірных жыхароў у якасьці жывога шчыта.
Руіны 900-гадовай галоўнай мячэці Масулу, узарванай баевікамі. Здымак з паветра. Фота: PAP/EPA/COMBINED JOINT TASK FORCE HANDOUTРуіны 900-гадовай галоўнай мячэці Масулу, узарванай баевікамі. Здымак з паветра. Фота: PAP/EPA/COMBINED JOINT TASK FORCE HANDOUTPAP/EPA/COMBINED JOINT TASK FORCE HANDOUT

У горадзе Масул армія Іраку прабівае ў абароне баевікоў так званай Ісламскай дзяржавы калідоры, каб даць магчымасьць эвакуявацца мірным жыхарам. Уцячы з часткі гораду, у якой заблякаваныя баевікі, удалося ўжо некалькім сотням людзей.

Падразьдзяленьні іракскай арміі, якія спэцыялізуюцца на вулічных баях, працягваюць наступ у Старым горадзе Масула, дзе ў лябірынце вузкіх вулачак трымаюць абарону ісламскія баевікі. Шырыня вуліцаў не дазваляе прымяняць бронетэхніку.

У частцы Масулу, дзе армія атачыла баевікоў Ісламскай дзяржавы, усё яшчэ знаходзяцца каля 100 тысячаў мірных жыхароў. Яны ня маюць доступу да вады, ежы й мэдычнай дапамогі. Баевікі выкарыстоўваюць мірнае насельніцтва ў якасьці жывога шчыта і ўжо забілі сотні людзей, якія спрабавалі ўцячы.

Бітва за Стары горад – гэта самы крывавы эпізод бітвы за Масул, якая цягнецца ўжо 8 месяцаў. Масул – гэта горад з больш як мільённым насельніцтвам. У 2014 годзе джыхадзісты аб’явілі ў ім пра стварэньне халіфату й зрабілі яго сталіцай так званай Ісламскай дзяржавы.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт