Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі ідзе хваля рэпрэсіяў супраць прыхільнікаў Навальнага

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 24.06.2017 19:53
У Чарапаўцы з-за кантактаў са штабам Навальнага была звольнена журналістка мясцовай газэты.
Аляксей НавальныАляксей Навальныwikimedia commons/MItya Aleshkovskiy/CC BY-SA 3.0

Грамадзяне, якія падтрымліваюць расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, падвяргаюцца рэпрэсіям. У горадзе Чарапавец з-за кантактаў са штабам Навальнага была звольнена журналістка мясцовай газэты, а ў Тамбове падобны лёс напаткаў журналіста мясцовай радыёстанцыі.

Журналістка і пісьменьніца Алена Калядзіна была звольнена з «Голасу Чарапаўца» за тое, што прачытала ў мясцовым штабе Аляксея Навальнага лекцыю на тэму сучаснай расейскай літаратуры.

На думку прыхільнікаў Навальнага, расейскага апазыцыянэра намагаюцца выдаліць з публічнага жыцьця, а яго прыхільнікаў – запалохаць. У многіх гарадах хуліганы зьнішчаюць дзьверы штабоў Навальнага, абліваюць фарбай яго прыхільнікаў, а спэцслужбы выклікаюць апазыцыянэраў на «прафіляктычныя размовы».

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт