Logo Polskiego Radia
Print

У апытаньні расейцаў Сталін лідзіруе сярод самых выбітных асоб

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2017 12:14
Вынік апытаньня мала чым адрозьніваецца ад мінулага году.
Іосіф СталінІосіф СталінPhoto: wikipedia.org/Unknown/Public Domain

Сталін лідзіруе ў апытаньні расейцаў адносна самых выбітных асоб у сусьветнай гісторыі
Сацыёлягі «Лявада-Цэнтра» папрасілі расейцаў назваць самых выбітных людзей усіх часоў і народаў, у першай пяцёрцы апынуліся: Іосіф Сталін (38%), Уладзімір Пуцін і Аляксандар Пушкін (па 34%), Уладзімір Ленін (32%), Пётр I ( 29%).
Падчас аналягічнага апытаньня ў 2012 годзе першыя пяць месцаў рэйтынгу займалі тыя ж асобы, але іх імёны разьмяшчаліся ў іншым парадку. На першым месцы гэтак жа быў І.Сталін (42%), далей ішлі У.Ленін і Пётр I (па 37%), А.Пушкін (29%), У. Пуцін (22%).
У гэтым годзе ў першую дзесятку рэйтынгу ўвайшлі Юры Гагарын (20%), Леў Талстой (12% супраць 24% у 2012 годзе), Георгій Жукаў (12%), Кацярына II і Міхаіл Лермантаў (па 11%), паведамілі «Інтэрфаксу» у «Лявада-Цэнтры».
У другой дзесятцы рэйтынгу: Міхаіл Ламаносаў, Аляксандар Сувораў, Зьміцер Мендзялееў (па 10%), Напалеон I (9%), Леанід Брэжнеў (8%), Альберт Эйнштэйн, Сяргей Ясенін, Міхаіл Кутузаў, Язэп Ньютон (па 7%), Міхаіл Гарбачоў (6%).
Сума працэнтаў усіх адказаў перавышае 100%, паколькі рэспандэнты самі называлі імёны і маглі назваць некалькі варыянтаў адказу.
Апытаньне праводзілася 7-10 красавіка сярод 1600 чалавек ва ўзросьце 18 гадоў і старэй у 137 населеных пунктах 48 рэгіёнаў РФ.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт