Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2017 17:09
Абмежаваньні будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2018 года.
PAP/EPA/ALEXEI DRUZHININ / SPUTNIK / KREMLIN POOL

ЭЗ падоўжыў эканамічныя санкцыі супраць Расеі
Эзразьвяз на шэсьць месяцаў падоўжыў эканамічныя сэктаральныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Савета ЭЗ у сераду, 28 чэрвеня.
Абмежаваньні будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2018 года. Да гэтага яны былі зацьверджаны да 31 ліпеня 2017-га.
Як адзначаецца, рашэньне было прынята аддзінагалосна. Гэта было зроблена пасьля дакладу прэзыдэнта Францыі Эмануэля Макрон і канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель на тэму выкананьня менскіх пагадненьняў на саміце лідараў краін-удзельніц ЭЗ 22-23 чэрвеня.
23 чэрвеня старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі адзначыў, што Эўразьвяз, у чарговы раз падаўжаючы антырасейскія санкцыі, ідзе на повадзе ў далёкага Захаду і заганяе тым самым сябе ж у тупік.
За дзень да гэтага старшыня Эўрапейская рады Дональд Туск заявіў, што лідары краін-членаў ЭЗ узгаднілі рашэньне падоўжыць эканамічныя санкцыі супраць Расеі. Матывам паслужыла тое, што яна «ў недастатковай ступені выканала менскія пагадненьні», - удакладніў ён.
Шэраг краін, у тым ліку ЗША і дзяржавы-сябры Эўразьвязу, увялі абмежавальныя меры ў дачыненьні да Масквы ў 2014 годзе, зьвязаўшы іх з далучэньнем Крыму да Расеі, а затым - з канфліктам на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Адмена санкцый увязваецца з выкананьнем Масквой падпісаных у лютым 2015 года Мінскіх пагадненьняў па стабілізацыі сытуацыі ў Данбасе. Расея неаднаразова заяўляла, што не зьяўляецца ўдзельнікам супрацьстаяньня ва Ўкраіне, таму адказнасьць за выкананьне палажэньняў ляжыць на кіеўскіх уладах і лідарах апалчэньня.

Эўразьвяз на шэсьць месяцаў падоўжыў эканамічныя сэктаральныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Савета ЭЗ у сераду, 28 чэрвеня.
Абмежаваньні будуць дзейнічаць да 31 студзеня 2018 года. Да гэтага яны былі зацьверджаны да 31 ліпеня 2017-га.

Як адзначаецца, рашэньне было прынята адзінагалосна. Гэта было зроблена пасьля дакладу прэзыдэнта Францыі Эмануэля Макрон і канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель на тэму выкананьня менскіх пагадненьняў на саміце лідараў краін-удзельніц ЭЗ 22-23 чэрвеня.

23 чэрвеня старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі адзначыў, што Эўразьвяз, у чарговы раз падаўжаючы антырасейскія санкцыі, ідзе на повадзе ў далёкага Захаду і заганяе тым самым сябе ж у тупік.

За дзень да гэтага старшыня Эўрапейская рады Дональд Туск заявіў, што лідары краін-членаў ЭЗ узгаднілі рашэньне падоўжыць эканамічныя санкцыі супраць Расеі. Матывам паслужыла тое, што яна «ў недастатковай ступені выканала менскія пагадненьні», - удакладніў ён.

Шэраг краін, у тым ліку ЗША і дзяржавы-сябры Эўразьвязу, увялі абмежавальныя меры ў дачыненьні да Масквы ў 2014 годзе, зьвязаўшы іх з далучэньнем Крыму да Расеі, а затым - з канфліктам на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Адмена санкцый увязваецца з выкананьнем Масквой падпісаных у лютым 2015 года Менскіх пагадненьняў па стабілізацыі сытуацыі ў Данбасе. Расея неаднаразова заяўляла, што не зьяўляецца ўдзельнікам супрацьстаяньня ва Ўкраіне, таму адказнасьць за выкананьне палажэньняў ляжыць на кіеўскіх уладах і лідарах апалчэньня.

lenta.ru/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт