Logo Polskiego Radia
Print

Украіна не выключае забарону на ўезд грамадзян Расеі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2017 15:23
Такая мера можа быць уведзеная, калі з пункту гледжаньня нацыянальнай бясьпекі ўзьнікне такая неабходнасьць.
youtube.com/screen

У Міністэрстве замежных спраў Украіны вывучаецца магчымасьць увядзеньня ўезду/выезду на тэрыторыю дзяржавы грамадзян Расейскай Фэдэрацыі па біямэтрычных пашпартах, паведаміў дырэктар палітычнага дэпартамэнта МЗС Аляксей Макееў.

"Работа пачалася. МЗС, прыцягваючы экспэртаў і грамадзянская супольнасьць, абмяркоўвае гэта ня толькі на дзяржаўным, урадавым узроўні. Гэта адзін з варыянтаў... Рашэньне па гэтым пытаньні яшчэ не прынятае. У нас маецца шмат інструмэнтаў, і кожны зь іх мае права на будучыню. Будзем зыходзіць з рэальных задач, якія ставяцца перад МЗС і спэцслужбамі, кіраўніцтвам дзяржавы", - сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі "Візы і абмежаваньні расейскага ўплыву ва Ўкраіне" ў пятніцу ў Кіеве.

Па словах Аляксея Макеева, адным з варыянтаў можа стаць абмежаваньне на ўезд для некаторых катэгорый грамадзян РФ, якія будуць вызначацца ў працэсе ўзаемадзеяньня са спэцслужбамі. Яшчэ адным варыянтам прадугледжваецца ўвядзеньне візавага рэжыму.

Ня выключана таксама ўвядзеньне абсалютнай забароны на ўезд ва Ўкраіну з тэрыторыі РФ.

"У рэшце рэшт, можа быць уведзеная абсалютная забарона, калі з пункту гледжаньня нацыянальнай бясьпекі ўзьнікне такая неабходнасьць", - рэзюмаваў дыплямат.

Інтэрфакс-Украіна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт