Logo Polskiego Radia
Print

Пажар у Чарнобыльскай зоне патушаны

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.07.2017 19:07
Росту ўзроўня радыяцыі не адзначана – паведамляюць украінскія ўлады.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Украінскія пажарнікі патушылі пажар у Чарнобыльскай зоне. Росту ўзроўню радыяцыі не зафіксавана. Барацьба з агнём ішла больш за два дні. Пажар, хутчэй за ўсё, справакавалі рабочыя, якія высякалі лес. Вырубка ў 30-кілямэтроай зоне праводзілася, каб пракласьці чыгуначныя шляхі да будучых магільнікаў радыёактыўных матэрыялаў.

У выніку нядбайнасьці рабочых агонь ахапіў тэрыторыю ў 25 гектараў. Для тушэньня пажару ратавальнікі вымушаныя былі выкарыстаць самалёты й верталёты.

Украінскі ўлады рэгулярна запэўнівалі, што ўзрвень радыяцыі ў зоне бедзтва ня вырас. Замеры радыяцыі рабіліся кожныя 3 хвіліны.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт