Logo Polskiego Radia
Print

Талін хоча захаваць халодны падыход у адносінах з Расеяй

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.07.2017 19:48
Эстонія, якая з 1 ліпеня старшынствуе ў Эўразьвязе, ня згодная з залагоджваньнем эканамічных санкцый.
pixabay.com/Public Domain CC0

Эстонія, якая з 1 ліпеня старшынствуе ў Эўразьвязе, хоча захаваць халодны падыход у адносінах з Расеяй і ня згодная з залагоджваньнем эканамічных санкцый. Пра гэта ў інтэрвію Польскаму радыё заявіў міністар замежных спраў Эстоніі Свэн Міксэр.

Дзейсныя санкцыі прадоўжаныя да канца студзеня 2018 года. Такім чынам, рашэньне ЭЗ аб іх прадаўжэньні ці адмене будзе прымацца ў ходзе старшынства Эстоніі.

«Мы ня можам вярнуцца да адносін, як быццам бы нічога не адбылося, і ня можам залагодзіць санкцый, пакуль Расея не пачне паводзіць сябе ў адпаведнасьці зь міжнароднымі стандартамі. Расея абавязаная выканаць менскія пагадненьні, і толькі пасьля гэтага мы зможам казаць пра адмену санкцый», – адзначыў міністар замежных спраў Эстоніі.

Эўрапейскі Зьвяз увёў эканамічныя абмежаваньні ў дачыненьні да Расеі ў канцы ліпеня 2014 года ў адказ анэксію Крыма. З тых часоў кожныя паўгода яны прадаўжаюцца, здараецца зь цяжкасьцю, таму што час ад часу зьяўляюцца прапановы залагодзіць або нават цалкам адмяніць санкцыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт