Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгія баіцца новых тэрактаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.07.2017 13:14
Пасьля ўчарашніх арыштаў у Бэльгіі працягваецца пошук чарговых асоб, падазраваных у тэрарызьме.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Пасьля ўчарашніх арыштаў тэрарыстаў у Брусэлі і на поўначы Францыі, у Бэльгіі працягваецца пошук чарговых асоб, падазраваных у тэрарызьме. “Мы баімся, што яны могуць правесьці тэракт”, - паінфармавала ў чацьвер бэльгійская фэдэральная пракуратура.
У пракуратуры адзначаюць, што пасьля вобшукаў тэрарысты могуць адчуваць пагрозу, а таму могуць быць здольныя правесьці чарговыя тэракты: “Мы баімся рэакцыі як 22 сакавіка 2016 году. Тады тэрарысты-камікадзе правялі падвойны тэракт у сталіцы Бэльгіі, у якім загінулі 32 асобы. Тэракт адбыўся пасьля таго, як паліцыя знайшла адну з кватэр тэрарыстаў”.
У сераду вечарам у Брусэлі былі затрыманыя чацьвёра мужчын. Дваіх зь іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў тэрарыстычнай групе. Пятага мужчыну затрымалі на поўначы Францыі.
У гаражы затрыманых бэльгійская паліцыя канфіскавала тры аўтаматы Калашнікава і некалькі магазінаў для іх, штурмавую вінтоўку, тры пісталеты, амуніцыю, дзьве бронекамізэлькі. Акрамя гэтага былі знойдзеныя паліцэйскія мундзіры, форма ахоўнікаў і выратавальных служб.
Затрыманыя ў Брусэлі мужчыны ўжо выйшлі на свабоду.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт