Logo Polskiego Radia
Print

Эўропе пагражае біблейскае перасяленьне народаў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.07.2017 15:43
Мільёны людзей з Афрыкі вымушаныя кіравацца на поўнач ад Сахары.
Foto: Pixabay/CC0

Калі Эўропа не пачне дзейнічаць, кантынэнт сутыкнецца з мільённай міграцыяй, папярэджвае старшыня Эўрапарлямэнта Антоніа Таяні.

Цяпер ЭЗ турбуецца з-за некалькі тысяч мігрантаў, у той жа час у Афрыцы насьпявае сытуацыя, якая, калі мы не будзем умешвацца, прывядзе да біблейская міграцыі, – сказаў кіраўнік ЭП. Мільёны людзей з Афрыкі накіруюцца на поўнач ад Сахары.

Таму – падкрэсьліў палітык – Эўропа павінны ўмяшацца выдаткоўваючы мільярды для Афрыкі, каб змагацца з беднасьцю, зьменамі клімату, тэрарызмам і забясьпечыць стабілізацыю за кошт эканамічнай дыпляматыі і прысутнасьці нашых кампаній. Мы ня можам дапусьціць, каб мігранты выйшлі з Афрыкі, сказаў ён.

У першую чаргу неабходныя меры для паўторнага абʼяднаньня Лівіі, дзе пануе хаос пасьля доўгіх год унутранай барацьбы, выкліканай сурʼёзнай памылкай – забіцьця Муамара Кадафі, сказаў старшыня ЭП.

Таяні падкрэсьліў, што міграцыйны крызыс патрабуе больш эўрапейскай салідарнасьці.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт