Logo Polskiego Radia
Print

Хваля ўцекачоў з Афрыкі слабее

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 12.07.2017 17:54
Аднак арганізатары незаконнага транзыту актыўна працягваюць вэрбаваць жадаючых перабрацца ў Эўразьвяз.
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza сёньня зьвяртае ўвагу на праблему нелегальнай міграцыі ў межах Эўропы. Як заўважае аўтар Міхал Кокат, у гэтым годзе хваля ўцекачоў з закранутых узброенымі канфліктамі рэгіёнаў слабее. Аднак арганізатары незаконнага транзыту з Афрыкі актыўна працягваюць вэрбаваць жадаючых перабрацца ў Эўразьвяз. У сваёй працы яны часта выкарыстоўваюць сучасныя тэхналёгіі, зьвяртаючыся за дапамогай да прафэсійных графікаў ды людзей, якія вядуць спэцыяльныя профілі ў Фэйсбуку, Твітары і Інстаграме.
Міграцыйныя службы аб’яднанай Эўропы ведаюць пра гэта, але маніторынг такіх старонак нельга назваць грунтоўным, адзначае публіцыст. Праблема ў тым, што знайсьці чалавека, які ня толькі валодае мовамі, але й ведае традыцыі арабскіх краінаў, даволі цяжка. Як паведамляюць прадстаўнікі агенцтва Фронтэкс, што займаецца аховай межаў, VIP-прапанова для заможных кліентаў, гатовых уцякаць ад вайны, каштуе каля 10 тысячаў эўра. За гэтыя грошы чалавек атрымлівае арыгінальныя дакумэнты, візу, а таксама квіток на самалёт да краіны прызначэньня. Выявіць такіх мігрантаў надзвычай складана, кажуць экспэрты. Аднак багатыя кліенты трапляюцца даволі рэдка. Звычайна ўцекачы карыстаюцца больш таннымі, а разам з тым – небясьпечнымі варыянтамі, якія, паводле дадзеных Эўраполу, каштуюць ад 400-т да дзьвюх за паловай тысячаў эўра. Ужо на працягу году найбольшай папулярнасьцю карыстаецца канал нелегальнай міграцыі, што праходзіць празь Лівію. Апошнім часам чыноўнікі з Брусэлю ўсё больш актыўна выказваюцца за падпісаньне пагадненьня з уладамі гэтай краіны аб патруляваньні межаў, што магло б скараціць паток нелегалаў.

Gazeta Wyborcza сёньня зьвяртае ўвагу на праблему нелегальнай міграцыі ў межах Эўропы. Як заўважае аўтар Міхал Кокат, у гэтым годзе хваля ўцекачоў з закранутых узброенымі канфліктамі рэгіёнаў слабее. Аднак арганізатары незаконнага транзыту з Афрыкі актыўна працягваюць вэрбаваць жадаючых перабрацца ў Эўразьвяз. У сваёй працы яны часта выкарыстоўваюць сучасныя тэхналёгіі, зьвяртаючыся за дапамогай да прафэсійных графікаў ды людзей, якія вядуць спэцыяльныя профілі ў Фэйсбуку, Твітары і Інстаграме.

Міграцыйныя службы аб’яднанай Эўропы ведаюць пра гэта, але маніторынг такіх старонак нельга назваць грунтоўным, адзначае публіцыст. Праблема ў тым, што знайсьці чалавека, які ня толькі валодае мовамі, але й ведае традыцыі арабскіх краінаў, даволі цяжка. Як паведамляюць прадстаўнікі агенцтва Фронтэкс, што займаецца аховай межаў, VIP-прапанова для заможных кліентаў, гатовых уцякаць ад вайны, каштуе каля 10 тысячаў эўра. За гэтыя грошы чалавек атрымлівае арыгінальныя дакумэнты, візу, а таксама квіток на самалёт да краіны прызначэньня. Выявіць такіх мігрантаў надзвычай складана, кажуць экспэрты. Аднак багатыя кліенты трапляюцца даволі рэдка.

Звычайна ўцекачы карыстаюцца больш таннымі, а разам з тым – небясьпечнымі варыянтамі, якія, паводле дадзеных Эўраполу, каштуюць ад 400-т да дзьвюх за паловай тысячаў эўра. Ужо на працягу году найбольшай папулярнасьцю карыстаецца канал нелегальнай міграцыі, што праходзіць празь Лівію. Апошнім часам чыноўнікі з Брусэлю ўсё больш актыўна выказваюцца за падпісаньне пагадненьня з уладамі гэтай краіны аб патруляваньні межаў, што магло б скараціць паток нелегалаў.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт