Logo Polskiego Radia
Print

Рэкордная хваля мігрантаў прыбыла ў Італію

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.07.2017 15:58
Італьянскія парты сёньня прынялі 10 суднаў з імігрантамі з Афрыкі.
Foto: CESARE ABBATE/PAP/EPA

Агулам больш за 7 тысяч чалавек.

Учора каля берагоў Лібіі італьянскія вайсковыя караблі перахапілі некалькі суднаў з 4 тысячамі мігрантаў. Больш за 3000 чалавек прывезьлі караблі, што належаць няўрадавым арганізацыям. У асноўным гэта выхадцы зь Нігерыі ды іншых краін Афрыкі.

Італьянцы беспасьпяхова дамагаюцца, каб караблі, што вязуць мігрантаў пад замежнымі сьцягамі, ішлі ў парты ў сваіх краінах. Таксама не знайшла зразуменьня сярод партнэраў па ЭЗ іншая прапанова Рыма, каб мігрантаў, пасьля рэгістрацыі ў Італіі, перапраўлялі ў іншыя эўрапейскія краіны.

З пачатку бягучага года ў Італію прыбыло на суднах 95 тысяч мігрантаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт