У Чарнагорыі і Харватыі шалеюць пажары
Падгорыца просіць міжнароднай дапамогі
Улады Чарнагорыі папрасілі міжнароднай дапамогі ў тушэньні пажараў, якія шалеюць уздоўж адрыятычнага ўзьбярэжжа. «Нашых сіл недастаткова для тушэньня пажараў такіх памераў», – паведаміў прадстаўнік гарадзкіх улад Хэрцэга-Нові Стэван Каціч. З чарнагорскага ўзьбярэжжа эвакуіравана каля 100 чалавек, у тым ліку турыстаў.
Сытуацыя на паўвысьпе Лушціца крытычная. Міністар унутраных спраў Чарнагорыі заклікаў актывізаваць эўразьвязаўскі мэханізм аховы мірнага насельніцтва. Мэханізм дазваляе, між іншым, стварэньне выратавальных груп зь іншых краін.
Улады гарадоў Котар, Ціват і Хэрцэг-Нові заклікалі ўрад, каб ён зьвярнуўся па дапамогу да суседніх краін – Харватыі, Босьніі і Герцагавіны ды Сэрбіі.
Пажары лясоў працягваюцца таксама ў Харватыі. Загрэб таксама абдумвае, ці не папрасіць міжнароднай дапамогі. З агнём змагаюцца таксама ў Босьніі і Герцагавіне. У іншых балканскіх краінах пануе анамальная сьпёка. Тэмпэратура паветра сягае 40 градусаў.

ав