Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўнікі Вышаградзкай групы сустракаюцца з прэм’ерам Ізраіля

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.07.2017 12:20
Гэта ўжо другая сустрэча прэм'ераў Вышаградзкай групы з прадстаўнікамі краінаў Блізкага Ўсходу.
PAP/EPA/Balazs Mohai

Прадстаўнікі Вышаградзкай групы сустракаюцца з прэм’ерам Ізраіля
Гэта другая сустрэча прэм'ераў Вышаградзкай групы з прадстаўнікамі краінаў Блізкага Ўсходу.
Прэм’ер Бэата Шыдла знаходзіцца зь візытам у Будапэшт. У вугорскай сталіцы, кіраўнічка польскага ўраду прымае ўдзел у паседжаньні кіраўнікоў урадаў краін Вышаградзкай групы з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.
Сустрэча пачалася зь перамоваў прэм'ераў Польшчы, Чэхіі, Славаччыны й Вугоршчыны, да якіх пазьней далучыўся прэм'ер-міністар Ізраіля. Кіраўнік ізраільскага ўраду знаходзіцца ў Вугоршчыне з панядзелку і ўчора сустракаўся са сваім вугорскім калегам.
Падчас сустрэчы Вышаградзкай групы з прэм'ерам Ізраіля будуць абмяркоўвацца пытаньні бясьпекі й эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта другая сустрэча прэм'ераў Вышаградзкай групы з прадстаўнікамі краінаў Блізкага Ўсходу. У пачатку ліпеня ў Будапэшце адбылася сустрэча групы прэзыдэнтам Эгіпта.
аз

Прэм’ер Бэата Шыдла знаходзіцца зь візытам у Будапэшце. У вугорскай сталіцы кіраўнічка польскага ўраду прымае ўдзел у паседжаньні кіраўнікоў урадаў краін Вышаградзкай групы з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху.

Сустрэча пачалася зь перамоваў прэм'ераў Польшчы, Чэхіі, Славаччыны й Вугоршчыны, да якіх пазьней далучыўся прэм'ер-міністар Ізраіля. Кіраўнік ізраільскага ўраду знаходзіцца ў Вугоршчыне з панядзелку, учора ён сустракаўся са сваім вугорскім калегам.

Падчас сустрэчы Вышаградзкай групы з прэм'ерам Ізраіля будуць абмяркоўвацца пытаньні бясьпекі й эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта другая сустрэча прэм'ераў Вышаградзкай групы з прадстаўнікамі краінаў Блізкага Ўсходу. У пачатку ліпеня ў Будапэшце адбылася сустрэча групы з прэзыдэнтам Эгіпта.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт