Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель заклікала Ірак заняцца парушэньнямі правоў чалавека

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2017 15:11
Падчас бітвы за Масул загінулі, як мінімум, 11 тысяч чалавек, амаль мільён зьбеглі з горада.
PAP/EPA/CARSTEN KOALL

Мэркель заклікала Ірак заняцца парушэньнямі правоў чалавека
Падчас бітвы за Масул загінулі, як мінімум, 11 тысяч чалавек. Амаль мільён зьбеглі з горада.
Ангела Мэркель заклікала прэзыдэнт Ірака высьветліць выпадкі парушэньня правоў чалавека, якія адбыліся падчас баявых дзеяньняў у Масуле. Горад больш за тыдзень таму быў вызвалены спад кантролю тэрарыстычнай арганізацыі „Ісламская дзяржава”.
Канцлерка Нямеччыны размаўляла з прэзыдэнтам Ірака Хайдарам аль-Абадзім па тэлефоне й павіншавала яго зь перамогай. Яна падкрэсьліла, што гэта „вялікі крок наперад” у барацьбе супраць Ісламскай дзяржавы й папрасіла прэзыдэнта расьсьледаваць скаргі наконт парушэньняў правоў чалавека.
Міжнародная арганізацыя Amnesty International на мінулым тыдні заявіла, што тактыка, якую падчас аблогі Масула выкарыстоўвала іракская армія й ейныя хаўрусьнікі, супярэчыць міжнароднаму праву й магла прывесьці да ваенных злачынстваў.
Падчас бітвы за Масул загінулі, як мінімум, 11 тысяч чалавек. Амаль мільён зьбеглі з горада. Паводле ацэнак ААН, пашкоджаныя былі 5 тысяч будынкаў, а ў раёне Старога горада цалкам разбураныя - амаль 1,5 тысячы.
аз

Ангела Мэркель заклікала прэзыдэнта Ірака высьветліць выпадкі парушэньня правоў чалавека, якія адбыліся падчас баявых дзеяньняў у Масуле. Горад больш за тыдзень таму быў вызвалены з-пад кантролю тэрарыстычнай арганізацыі „Ісламская дзяржава”.

Канцлерка Нямеччыны размаўляла з прэзыдэнтам Ірака Хайдэрам аль-Абадзі па тэлефоне й павіншавала яго зь перамогай. Яна падкрэсьліла, што гэта „вялікі крок наперад” у барацьбе супраць „Ісламскай дзяржавы” й папрасіла прэзыдэнта расьсьледаваць скаргі, датычныя парушэньняў правоў чалавека.

Міжнародная арганізацыя Amnesty International на мінулым тыдні заявіла, што тактыка, якую падчас аблогі Масула выкарыстоўвала іракская армія й ейныя хаўрусьнікі, пярэчыць міжнароднаму праву й магла прывесьці да ваенных злачынстваў.

Падчас бітвы за Масул загінулі як мінімум 11 тысяч чалавек, амаль мільён зьбеглі з горада. Паводле ацэнак ААН, пашкоджаныя былі 5 тысяч будынкаў, а ў раёне Старога горада цалкам разбураныя амаль 1,5 тысячы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт