Logo Polskiego Radia
Print

Эўракамісія запрапанавала Грэцыі дапамогу ў сувязі з землятрусам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.07.2017 19:13
У выніку землетрасеньня загінулі два чалавекі, каля 200 атрымалі раненьні.
PAP/EPA/GIANNIS KIARIS BEST QUALITY AVAILABLE

Эўракамісія запрапанавала Грэцыі дапамогу ў сувязі з землятрусам ля вострава Кос. У выніку землетрасеньня загінулі два чалавекі, каля 200 атрымалі раненьні. Сьмяротныя ахвяры – гэта замежныя турысты са Швэцыі й Турцыі.

Эўракамісія паведаміла, што гатовая прадаставіць Атэнам мэдычную ды гуманітарную дапамогу, а таксама дапамогу ў ліквідацыі наступстваў стыхіі. Акрамя таго, пытаньнем зоймецца Эўрапейскі цэнтар крызыснай каардынацыі, які зьбярэ дадзеныя й прапановы дапамогі грэкам ад паасобных членскіх краін. Брусэль таксама прадаставіць спадарожнікавыя здымкі эўрапейскай сыстэмы Copernicus. Падобныя здымкі дапамаглі ў ліквідацыі наступстваў землятрусу ў Італіі, які меў месца ў мінулым годзе.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт