Logo Polskiego Radia
Print

28 эгіпцян прысуджаныя да сьмерці за замах на пракурора

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 22.07.2017 14:13
Суд у Каіры прысудзіў 28 чалавек да сьмерці і яшчэ 15 да 25 гадоў пазбаўленьня волі.

Рашэньне зьвязана з забойствам у 2015 годзе аднаго з самых вядомых пракурораў Эгіпту.

У чэрвені эгіпецкія судзьдзі рэкамэндавалі рэлігійнаму лідэру, муфцію, які - у адпаведнасьці з мясцовым заканадаўствам – выказваецца пра кожны сьмяротны прысуд, падтрымаць сьмяротнае пакараньне 28 абвінавачаных. Муфцій зацьвердзіў пакараньне, а зараз гэта зрабіў суд. Асуджаныя яшчэ маюць права на апэляцыю.

Эгіпецкі пракурор Хішам Баракат загінуў у Каіры ў выніку выбуху бомбы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт