Logo Polskiego Radia
Print

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла законапраект аб санкцыях супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.07.2017 07:51
Aмэрыканскім кампаніям і прыватным асобам будзе забаронена крэдытаваць расейскія банкі даўжэй чым 14 дзён
photo: vk.com

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША пераважнай большасьцю ў аўторак 25 ліпеня прагаласавала за законапраект, які прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцый у дачыненьні да Расеі, Ірана і Паўночнай Карэі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Гэтае рашэньне падтрымалі як аднапартыйцы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па Рэспубліканскай Партыі, так і дэмакраты.

Затым дакумэнт павінен паступіць на разгляд Сэната, а потым на подпіс прэзыдэнту.

Кіраўніцтва Сэната не паведаміла, калі верхняя палата Кангрэса зможа разгледзець законапраект. Белы дом заявіў, што прэзыдэнт яшчэ ня вырашыў, ці падпіша гэты дакумэнт.

14 чэрвеня Кангрэс ЗША раскрыў дэталі законапраекта. У выпадку яго зацьвярджэньня амэрыканскім кампаніям і прыватным асобам будзе забаронена крэдытаваць расейскія банкі даўжэй чым 14 дзён. У цяперашні час гэты тэрмін складае 90 дзён. Акрамя таго, прапануецца абмежаваць тэрміны фінансаваньня расейскіх кампаній нафтагазавага сэктара. Для іх будзе ўсталяваны тэрмін крэдытаваньня ў 30 дзён.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт