Logo Polskiego Radia
Print

Нідэрлянды змагаюцца з бандамі, якія ўзрываюць банкаматы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 26.07.2017 16:15
Банкі закрываюць на ноч банкаматы мэталічнымі шторамі або жалюзі.
Foto: Wikimedia Commons/Adrian Grycuk

Галяндзкія ўлады рыхтуюць новыя мэтады барацьбы са злодзеямі, якія ўзрываюць банкаматы. Паліцыя адшукала 300 чалавек, якія падазраюцца ў здзяйсьненьні гэтых злачынстваў. Арганізаваныя групы падобную дзейнасьць вядуць таксама на тэрыторыі Нямеччыны.

У Нідэрляндах толькі ў мінулым годзе злодзеі з выкарыстаньнем выбуховых рэчываў пашкодзілі больш за 100 банкаматаў.

Паліцыя ў Амстэрдаме, Ратэрдаме і Утрэхце заявіла пра інтэнсіўныя праверкі, падкрэсьліўшы, што выкарыстае любую нагоду, каб затрымаць падазраваных у зьнішчэньні банкаматаў. Назіраньнем будуць ахоплены семʼі злачынцаў.

Напады на банкаматы сталі сапраўднай праблемай. Злодзеі выкарыстоўваць усё больш жорсткія меры, каб ажыцьцявіць выбух. У выніку многія жыхары будынкаў, дзе знаходзіліся банкаматы, мусяць эвакуявацца пасьля выбуху.

Адзін з найбуйнейшых банкаў, якому ў мінулым годзе злодзеі пашкодзілі або ўзарвалі амаль 80 банкаматаў, вырашыў наняць ахоўнікаў для аховы ўначы самых небясьпечных месцаў. Банкі таксама закрываюць на ноч банкаматы мэталічнымі шторамі або жалюзі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт