Logo Polskiego Radia
Print

У Нямеччыне сумняюцца ў мэтазгоднасьці Nord Stream 2

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.07.2017 13:59
Сярод нямецкіх палітыкаў і экспэртаў чуваць першыя крытычныя меркаваньні адносна газаправоду.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Нямеччыне сумняюцца ў мэтазгоднасьці Nord Stream 2
Сярод нямецкіх палітыкаў і экспэртаў чуваць першыя крытычныя меркаваньні адносна газаправоду.
Нямецкае агенцтва газавых сетак (Bundesnetzagentur) лічыць праект будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2 сумнеўным. У апошнім дакладзе адносна плянаў разьвіцьця газавай інфраструктуры, агенцтва рэкамэндуе прыпыніць будаўніцтва ўсіх нямецкіх спалучэньняў з трубаправодам. Сярод нямецкіх палітыкаў і экспэртаў чуваць першыя крытычныя меркаваньні адносна плянаў будаўніцтва Nord Stream 2.
Паводле нямецкіх чыноўнікаў, стварэньне якіх-небудзь злучэньняў, неабходных для пасылу прыроднага газу трубой Nord Stream 2 варта адкласьці да атрыманьня ўсіх неабходных дазволаў для рэалізацыі гэтых інвэстыцый.
Нямецкі эўрадэпутат ад Партыі зялёных Рэйнхард Бутыкофэр (Reinhard Buetikofer) у інтэрвію „Bild Zeitung” кажа, што будаўніцтва Nord Stream 2 ня мае ніякага эканамічнага абгрунтаваньня. „Гэты праект супярэчыць асновам энэргетычнай палітыкі ЭЗ, узалежнівае Нямеччыну ад Расеі й парушае інтарэсаў усходняга суседа Нямеччыны”, - дадаў Бутыкофэр.
У тым жа духу выказваецца Кляўдыяй Кэмфэрт (Claudia Kemfert) зь Нямецкага інстытута эканамічных дасьледаваньняў. Яка пераконвае, што „Нямеччыне дзеля паляпшэньня энэргетычнай бясьпекі газаправод Nord Stream 2 не патрэбен”.
аз

Нямецкае агенцтва газавых сетак (Bundesnetzagentur) лічыць праект будаўніцтва газаправоду Nord Stream 2 сумнеўным. У апошнім дакладзе адносна плянаў разьвіцьця газавай інфраструктуры, агенцтва рэкамэндуе прыпыніць будаўніцтва ўсіх нямецкіх спалучэньняў з трубаправодам. Сярод нямецкіх палітыкаў і экспэртаў чуваць першыя крытычныя меркаваньні адносна плянаў будаўніцтва Nord Stream 2.

Паводле нямецкіх чыноўнікаў, стварэньне якіх-небудзь злучэньняў, неабходных для пасылу прыроднага газу трубой Nord Stream 2, варта адкласьці да атрыманьня ўсіх неабходных дазволаў для рэалізацыі гэтых інвэстыцый.

Нямецкі эўрадэпутат ад Партыі зялёных Рэйнхард Бутыкофэр (Reinhard Buetikofer) у інтэрвію „Bild Zeitung” кажа, што будаўніцтва Nord Stream 2 ня мае ніякага эканамічнага абгрунтаваньня. „Гэты праект супярэчыць асновам энэргетычнай палітыкі ЭЗ, узалежнівае Нямеччыну ад Расеі й парушае інтарэсы ўсходняга суседа Нямеччыны”, - дадаў Бутыкофэр.

У тым жа духу выказваецца Кляўдыя Кэмфэрт (Claudia Kemfert) зь Нямецкага інстытута эканамічных дасьледаваньняў. Яна пераконвае, што „Нямеччыне дзеля паляпшэньня энэргетычнай бясьпекі газаправод Nord Stream 2 не патрэбен”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт