Logo Polskiego Radia
Print

Ва Ўкраіну трапляе ўсё больш кантрабанднай зброі з Данбасу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2017 11:13
Кантрабандай зброі займаюцца як вайскоўцы, так і цывільныя асобы.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакphoto:pixabay.com/Creative Commons CC0

Ва Ўкраіну трапляе ўсё больш кантрабанднай зброі з Данбасу. Паводле дадзеных украінскага МУС, з пачатку гэтага году затрымана больш за 1000 чалавек, якія былі замешаныя ў нелегальны абарот зброяй.
Як паінфармаваў прэс-сакратар МУС Арцём Шаўчэнка, зброю з тэрыторый, ахопленых ваеннымі дзеяньнямі, перавозяць як вайскоўцы, так і цывільныя асобы. З Данбасу перавозяць агнястрэльную зброю і боепрыпасы. У сувязі з гэтым з пачатку году былі затрыманыя каля 1200 чалавек. У мінулым годзе – больш за 700 чалавек. Ва Ўкраіне легальна зарэгістравана 900 тысяч штук легальнай зброі.
У краіне ўсё часьцей здараюцца злачынствы з выкарыстаньнем зброі. На мінулым тыдні адбылася перастрэлка ў Дняпры, у якой загінулі дзьве асобы, а некалькі было паранена.
Учора ў Івана-Франкоўску з агнястрэльнай зброі быў абстраляны аўтамабіль мясцовага бізнэсмэна.

Паводле дадзеных украінскага МУС, з пачатку гэтага году затрымана больш за 1000 чалавек, якія былі замешаныя ў нелегальны абарот зброяй.

Як паінфармаваў прэс-сакратар МУС Арцём Шаўчэнка, зброю з тэрыторый, ахопленых ваеннымі дзеяньнямі, перавозяць як вайскоўцы, так і цывільныя асобы. З Данбасу перавозяць агнястрэльную зброю і боепрыпасы. У сувязі з гэтым з пачатку году былі затрыманыя каля 1200 чалавек. У мінулым годзе – больш за 700 чалавек. Ва Ўкраіне легальна зарэгістравана 900 тысяч штук легальнай зброі.

У краіне ўсё часьцей здараюцца злачынствы з выкарыстаньнем зброі. На мінулым тыдні адбылася перастрэлка ў Дняпры, у якой загінулі дзьве асобы, а некалькі было паранена.Учора ў Івана-Франкоўску з агнястрэльнай зброі быў абстраляны аўтамабіль мясцовага бізнэсмэна.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт