Logo Polskiego Radia
Print

У Бэрліне камэры праводзяць біямэтрычную ідэнтыфікацыю асобы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2017 13:34
Гэта пілотны праект праграмы па папярэджаньні тэрарызму.
Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар.Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар.photo:pixabay.com/Creative Commons CC0

У Бэрліне ўсталяваныя першыя камэры, якія праводзяць біямэтрычную ідэнтыфікацыю асобы. Гэта пілотны праект праграмы па папярэджаньні тэрарызму. Інспэктары аховы асабовых дадзеных крытыкуюць такі крок.
На вакзале Südkreuz усталяваныя тры камэры: ля ўваходу, выхаду і на эскалятарах. Камэры падключаныя да кампутэрнай сыстэмы, якая аўтаматычна распазнае біямэтрычныя элемэнты твары ўсіх пасажыраў. Сыстэма здольная ідэнтыфікаваць падазраваных асоб.
Прадстаўнікі чыгункі, МУС і паліцыі пераконваюць, што ўсталяваная тэхніка спросьціць выкрыцьцё магчымых тэрарыстычных пагроз.
У сваю чаргу інспэктары аховы асабовых дадзеных крытыкуюць праект і сьцьвярджаюць, што ён парушае нямецкія законы. Паводле іх, уведзеная сыстэма зьяўляецца недазволеным грамадзкім кантролем.
Нямецкія законы дазваляюць выкарыстоўваць прэвэнтыўны маніторынг. Праблематычным зьяўляецца захоўваньне і перапрацоўка атрыманых дадзеных. Больш за 70% грамадзян лічаць маніторынг патрэбным і дапушчальным, нават за кошт страты прыватнасьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт