Logo Polskiego Radia
Print

Выява Вільні зьявіцца на калекцыйных манэтах эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.08.2017 16:41
Манэта будзе адчаканеная тыражом у 1 млн экзэмпляраў, яна будзе хадзіць у цэлай эўразоне.
pixabay.com/Public Domain CC0

Выява Вільні зьявіцца на калекцыйных манэтах эўра – такім чынам Летува плянуе рэклямаваць сваю сталіцу. Выява старой часткі Вільні будзе знаходзіцца на манэце наміналам у два эўра. Манэта будзе адчаканеная тыражом у 1 млн экзэмпляраў, яна будзе хадзіць у цэлай эўразоне.

Да гэтага Летува выпусьціла дзьве памятныя манэты эўра: у 2015 годзе была адчаканеная грашовая адзінка, прысьвечаная летувіскай мове, а ў 2016 – культуры Балтаў. З 1994 года стары горад Вільні ўнесены ў сьпіс гістарычнай спадчыны ЮНЭСКА.

Два эўра з выявай Вільні трапяць у абарачэньне 31 жніўня.

На тэрыторыі Летувы эўра ў якасьці грашовай адзінкі было ўведзенае 1 студзеня 2015 года. Да гэтага нацыянальнай грашовай адзінкай краіны быў літ.
Кожная краіна, якая ўваходзіць у склад эўразоны, мае права чаканіць у абмежаванай колькасьці манэты эўра нізкіх наміналаў, пры гэтым на адным баку можа быць уласная выява кожнай краіны.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт