Logo Polskiego Radia
Print

Аўстралія: тэрарысты плянавалі падарваць самалёт

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.08.2017 17:01
«Гэта адзін з найбольш дэтальна падрыхтаваных плянаў тэракту, які калі-небудзь спрабавалі правесьці ў Аўстраліі».
PAP/EPA/JOEL CARRETT

Двое мужчын, абвінавачаных у падрыхтоўцы тэракту, плянавалі ўнесьці самаробную бомбу на борт самалёту ў Сіднэі. Пасьля тэрарысты хацелі распыліць хімічныя субстанцыі, між іншым, вельмі небясьпечны серавадарод.
Абвінавачаньні мужчынам высунутыя ўчора, але толькі сёньня паліцыя паведаміла пра падрабязнасьці справы.
«Гэта адзін з найбольш дэтальна падрыхтаваных плянаў тэракту, які спрабавалі правесьці ў гісторыі Аўстраліі. Калі б ня выкананая вельмі хутка цудоўная праца нашай выведкі і службы бясьпекі, у нашай краіне магла б здарыцца катастрофа», – сказаў адзін з кіраўнікоў аўстралійскай паліцыі.
Абвінавачаныя мужчыны, 32 і 49 гадоў, плянавалі правесьці 15 ліпеня тэракт на борце самалёту лініі Etihad Airways, якія належаць Аб’яднаным Арабскім Эміратам. 49-годак прывёз выбухоўку ў аэрапорт у валізцы і папрасіў свайго брата ўвайсьці з ёй у самалёт. Паводле паліцыі, брат ня ведаў, што знаходзіцца ўнутры. Паводле адной з гіпотэз, валізка аказалася за цяжкой, у выніку мужчына спужаўся. Паліцыя зрабіла падобную бомбу і праверыла, ці такая валізка прайшла б кантроль у аэрапорце. Ахова выявіла выбухоўку.
Пасьля няўдачнай спробы пранесьці бомбу ў самалёт, мужчыны пачалі працаваць над новым прыстасаваньнем, якое магло б распыліць хімічныя субстанцыі на рухлівых вуліцах ці ў гарадзкім транспарце.
Паліцыя даведалася аб падрыхтоўцы тэрактаў 26 чэрвеня дзякуючы ананімнаму званку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт