Logo Polskiego Radia
Print

Пажарам завяршыўся папулярны музычны фэстываль у Летуве

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.08.2017 14:01
Згарэла частка экспазыцыі аднаго з найбуйнейшых музэяў народнай архітэктуры пад адкрытым небам.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Пажарам завяршыўся папулярны музычны фэстываль у Летуве
Згарэла частка экспазыцыі аднаго з найбуйнейшых музэяў народнай архітэктуры пад адкрытым небам.
Самы вялікі музычны фэстываль у Летуве завяршыўся пажарам. Згарэлі будынкі музэя народнай архітэктуры, на тэрыторыі якога адбываліся канцэрты.
Пажар успыхнуў у Музэі народнай архітэктуры пад адкрытым небам у Румшышках каля Коўна, дзе з апошняга чацьвярга працягваўся фэстываль „Granatos Live”.
Агонь зьявіўся каля 2 гадзін раніцы каля аднаго з палаткавых гарадкоў.
Цалкам згарэлі два драўляныя будынкі, якія былі часткай музэйнай экспазыцыі. Пажарнікі тушылі агонь 2 гадзіны. Удзельнікі мерапрыемства не пацярпелі. Прычына пажару пакуль не вядомая.
Паводле арганізатараў, фэстываль „ Granatos Live ” сёлета прыцягнуў каля 18 тысяч чалавек. Гэта адзін з самых буйных музычных фэстываляў у Летуве. Зоркай сёлетняй імпрэзы была брытанская сьпявачка Элі Голдзінг.
Музэй народнай архітэктуры пад адкрытым небам у Румшышках існуе з 1974 году й зьяўляецца адным з найбуйнейшых у Эўропе.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт