Logo Polskiego Radia
Print

Нягледзячы на брэксіт, Вялікабрытанія павінна фінансаваць праекты ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.08.2017 16:04
Пра гэта ў інтэрвію выданьню «Bild» заявіў эўразьвязаўскі камісар па справах бюжэту Гюнтар Эцінгер.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Вялікабрытанія, нягледзячы на брэксіт, прынамсі да 2020 году будзе вымушаная фінансаваць доўгатэрміновыя праекты ЭЗ. Пра гэта ў інтэрвію выданьню «Bild» заявіў
эўразьвязаўскі камісар па справах бюжэту Гюнтар Эцінгер.
«Брытанцы будуць вымушаныя пасьля выхаду з ЭЗ у 2019 годзе надалей складвацца на доўгатэрміновыя праграмы, якія былі прынятыя перад рашэньнем аб брэксіце. Яны абавязаны гэта рабіць. Лёндан будзе вымушаны ўплачваць сродкі прынамсі да 2020 году», – сказаў Гюнтар Эцінгер.
Нямецкі палітык прызнаў, што ў будучыні ў бюджэце ЭЗ ня будзе хапаць 10-12 млрд эўра ў год. «Я разьлічваю, што дзірка ад адсутнасьці брытанскіх сродкаў будзе пакрывацца ашчаднасьцямі і вышэйшымі аплатамі астатніх чальцоў супольнасьці», – сказаў камісар.
Тым часам паводле новага апытаньня, 61% брытанскіх выбарцаў не задаволеныя спосабам вядзеньня перамоваў у справе брэксіту.

Вялікабрытанія, нягледзячы на брэксіт, прынамсі да 2020 году будзе вымушаная фінансаваць доўгатэрміновыя праекты ЭЗ. Пра гэта ў інтэрвію выданьню «Bild» заявіўэўразьвязаўскі камісар па справах бюджэту Гюнтар Эцінгер.

«Брытанцы будуць вымушаныя пасьля выхаду з ЭЗ у 2019 годзе надалей складвацца на доўгатэрміновыя праграмы, якія былі прынятыя перад рашэньнем аб брэксіце. Яны абавязаны гэта рабіць. Лёндан будзе вымушаны ўплачваць сродкі прынамсі да 2020 году», – сказаў Гюнтар Эцінгер.

Нямецкі палітык прызнаў, што ў будучыні ў бюджэце ЭЗ ня будзе хапаць 10-12 млрд эўра ў год. «Я разьлічваю, што дзірка ад адсутнасьці брытанскіх сродкаў будзе пакрывацца ашчаднасьцямі і вышэйшымі аплатамі астатніх чальцоў супольнасьці», – сказаў камісар.

Тым часам паводле новага апытаньня, 61% брытанскіх выбарцаў не задаволены спосабам вядзеньня перамоваў у справе брэксіту.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт