Logo Polskiego Radia
Print

Расьце колькасьць ахвяр моцнага землятрусу ў Кітаі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2017 11:28
З рэгіёну землятрусу былі эвакуіраваныя ў агульнай складанасьці каля 30 тысяч турыстаў.
PAP/EPA/ZHENG LEI

Расьце колькасьць ахвяр моцнага землятрусу ў Кітаі
З рэгіёну землятрусу былі эвакуіраваныя ў агульнай складанасьці каля 30 тысяч турыстаў.
Як мінімум каля 20 чалавек, у тым ліку 6 турыстаў, загінулі ў выніку моцнага землятрусу, які адбыўся ў правінцыі Сычуань у цэнтральнай частцы Кітая. Апрача таго, паводле мясцовых уладаў і афіцыйных кітайскіх СМІ, раненьні атрымалі каля 250 чалавек.
Магнітуда землятрусу склала 7 балаў па шкале Рыхтэра.
Паводле дадзеных Геалягічнай службы ЗША (USGS), эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся на глыбіні каля 10 км. Горны рэгіён, дзе адбыліся штуршкі асабліва папулярны сярод турыстаў.
Улады правінцыі Сычуань паведамілі, што былі эвакуіраваныя ў агульнай складанасці каля 30 тысяч турыстаў, у тым ліку 2,8 тыс. з гасьцініцы, у якой абрынуўся дах. Сярод параненых турыстаў ёсьць замежныя грамадзяне.
аз

Як мінімум каля 20 чалавек, у тым ліку 6 турыстаў, загінулі ў выніку моцнага землятрусу, які адбыўся ў правінцыі Сычуань у цэнтральнай частцы Кітая. Апрача таго, паводле мясцовых уладаў і афіцыйных кітайскіх СМІ, раненьні атрымалі каля 250 чалавек.

Магнітуда землятрусу склала 7 балаў па шкале Рыхтэра.

Паводле дадзеных Геалягічнай службы ЗША (USGS), эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся на глыбіні каля 10 км. Горны рэгіён, дзе адбыліся штуршкі, асабліва папулярны сярод турыстаў.

Улады правінцыі Сычуань паведамілі, што былі эвакуіраваныя ў агульнай складанасці каля 30 тысяч турыстаў, у тым ліку 2,8 тыс. з гасьцініцы, у якой абрынуўся дах. Сярод параненых турыстаў ёсьць замежныя грамадзяне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт