Logo Polskiego Radia
Print

Францыя: аўтамабіль уехаў у групу жаўнераў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2017 13:16
У выніку параненыя былі шасьцёра жаўнераў, у тым ліку двое - сур'ёзна.
PAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Францыя: аўтамабіль уехаў у групу жаўнераў
У выніку параненыя былі шасьцёра жаўнераў, у тым ліку двое - сур'ёзна.
Міністар абароны Францыі Флярэнс Парлі назваў напад на групу жаўнераў ля Парыжа „баязьлівым актам”. У гарадку Левалуа-Пэрэ невядомы злачынца ўехаў аўтамабілем у вайсковы патруль. У выніку параненыя былі шасьцёра жаўнераў, у тым ліку двое - сур'ёзна. Француская паліцыя надалей шукае кіроўцы й аўтамабіля.
Паліцыя й мясцовыя ўлады называюць выпадак мэтанакіраваным.
Жаўнеры прымалі ўдзел у апэрацыі па ахове канкрэтных грамадзкіх месцаў ад магчымага тэрарыстычнага нападу.
У Францыі, у сувязі з нападамі, якія адбыліся ў Парыжы 13 лістапада 2015 году і ў Ніцы 14 ліпеня 2016 году дзейнічае надзвычайнае становішча. Гэта зьвязана з высокім узроўнем тэрарыстычнай пагрозы.
аз

Міністар абароны Францыі Флярэнс Парлі назваў напад на групу жаўнераў ля Парыжа „баязьлівым актам”. У гарадку Левалуа-Пэрэ невядомы злачынца ўехаў аўтамабілем у вайсковы патруль. У выніку параненыя былі шасьцёра жаўнераў, у тым ліку двое - сур'ёзна. Француская паліцыя надалей шукае кіроўцу аўтамабіля.
Паліцыя й мясцовыя ўлады называюць выпадак мэтанакіраваным.

Жаўнеры прымалі ўдзел у апэрацыі па ахове канкрэтных грамадзкіх месцаў ад магчымага тэрарыстычнага нападу.

У Францыі ў сувязі з тэрактамі, якія адбыліся ў Парыжы 13 лістапада 2015 году і ў Ніцы 14 ліпеня 2016 году, дзейнічае надзвычайнае становішча. Гэта зьвязана з высокім узроўнем тэрарыстычнай пагрозы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт