Logo Polskiego Radia
Print

Украіна: былы польскі міністар атрымаў 900% надбаўкі да зарплаты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.08.2017 14:40
Славамір Новак зьяўляецца выконваючым абавязкі старшыні кампаніі «Ўкраўтадор».
скрыншот са старонкі epravda.com.ua

Міністэрства інфраструктуры ўзгадніла надбаўку да заработнай платы в.а. старшыні «Ўкравтадора» Славаміра Новака за працу ў студзені-лютым 2017 года ў памеры 900%.
Пра гэта гаворыцца ў лісьце Мінінфраструктуры да «Ўкравтадора», які апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Сяргей Мальнаў.
«Міністэрства інфраструктуры ўзгадняе ўсталяваньне надбаўкі за інтэнсіўнасьць працы ў памеры 300% службовага акладу, надбаўкі за выкананьне асабліва важнай працы ў памеры 300% службовага акладу, прэміі ў памеры 300% службовага акладу», – гаворыцца ў лісьце.
«Я лічу, што Новак – абсалютна якасная асоба на сваёй пасадзе. Ён атрымлівае досыць нізкую зарплату, калі параўнаць з тымі абʼёмамі адказнасьці, якія ён мае, і фінансаваньнем »Укравтодора« ў апошнія гады», – заявіў міністар інфраструктуры Ўладзімір Амэлян.
Адказваючы на ўдакладняючае пытаньне журналіста адносна фактычнага памеру зарплаты Новака, Амэлян адказаў: «З майго боку будзе некарэктна камэнтаваць, ён павінен сам сказаць. Але я хачу зьвярнуць увагу на тое, што тыя лічбы, якія вы называлі (надбаўка да зарплаты ў памеры 900% – рэд.), у разы менш заробкаў кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў са значна меншай адказнасьцю».
Як вядома, былы міністар транспарту і воднай гаспадаркі Польшчы Славамір Новак стаў в.а. старшыні «Ўкравтадора» ў кастрычніку мінулага года.

Міністэрства інфраструктуры ўзгадніла надбаўку да заработнай платы в.а. старшыні «Ўкраўтадора» Славаміра Новака за працу ў студзені-лютым 2017 года ў памеры 900%.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце Мінінфраструктуры да «Ўкраўтадора», які апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Сяргей Мальнаў.

«Міністэрства інфраструктуры ўзгадняе ўсталяваньне надбаўкі за інтэнсіўнасьць працы ў памеры 300% службовага акладу, надбаўкі за выкананьне асабліва важнай працы ў памеры 300% службовага акладу, прэміі ў памеры 300% службовага акладу», – гаворыцца ў лісьце.

«Я лічу, што Новак – абсалютна якасная асоба на сваёй пасадзе. Ён атрымлівае досыць нізкую зарплату, калі параўнаць з тымі абʼёмамі адказнасьці, якія ён мае, і фінансаваньнем «Ўкраўтадора» ў апошнія гады», – заявіў міністар інфраструктуры Ўладзімір Амэлян.

Адказваючы на ўдакладняючае пытаньне журналіста адносна фактычнага памеру зарплаты Новака, Амэлян адказаў: «З майго боку будзе некарэктна камэнтаваць, ён павінен сам сказаць. Але я хачу зьвярнуць увагу на тое, што тыя лічбы, якія вы называлі (надбаўка да зарплаты ў памеры 900% – рэд.), у разы менш заробкаў кіраўнікоў дзяржпрадпрыемстваў са значна меншай адказнасьцю».

Як вядома, былы міністар транспарту і воднай гаспадаркі Польшчы Славамір Новак стаў в.а. старшыні «Ўкраўтадора» ў кастрычніку мінулага года.

epravda.com.ua/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт