Logo Polskiego Radia
Print

Трамп падзякаваў Пуціну за высылку амэрыканскіх дыпляматаў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 11.08.2017 13:48
«Вы дапамаглі нам скараціць выдаткі на дыпляматычную службу», – заявіў прэзыдэнт ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0

Дональд Тармп пракамэнтаваў прад’яўленае Крамлём патрабаваньне скараціць пэрсанал амэрыканскіх дыппрадстаўніцаў у Расеі. Замест спадзяванага абурэньня прэзыдэнт ЗША... падзякаваў Уладзімеру Пуціну.

31 ліпеня расейскі ўрад запатрабаваў ад Злучаных Штатаў скараціць колькасьць дыпляматычнага пэрсаналу з 1270 да 500 чалавек. Такім чынам Крэмль адрэагаваў на ўзмацненьне Злучанымі Штатамі санкцыяў супраць Расеі. Плянаваная высылка дыпляматаў – самая маштабная з часоў Халоднай вайны.

Больш за тыдзень Дональд Трамп не выказваўся на гэты конт. Аднак у чацьвер ён зрабіў нечаканую заяву. «Я хачу падзякаваць Уладзімеру Пуціну, бо мы хочам скараціць выдаткі на дыпляматычную службу. Я ўдзячны за тое, што ён выдаліў вялікую групу людзей, бо цяпер нам трэба плаціць менш заробкаў. Вялікі дзякуй, мы зэканомім шмат грошай!» – сказаў Дональд Трамп.

Прэс-служба амэрыканскага ўраду адмовілася камэнтаваць словы прэзыдэнта. Палітычныя аглядальнікі лічаць, што Трамп у чарговы раз вырашыў не крытыкаваць Уладзімера Пуціна.

IAR / ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт