Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель пачала выбарчую кампанію

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.08.2017 16:11
Кіраўнік нямецкага ўрада мае добрыя шанцы захаваць крэсла канцлера ў чацьвёрты раз.
Foto: FRIEDEMANN VOGEL/PAP/EPA.

Выбары ў бундэстаг у Нямеччыне адбудуцца 24-га верасьня, але кіроўная партыя ўжо ўчора пачала сваю выбарчую кампанію. У суботу ў Дортмундзе адбыўся мітынгу ХДС, дзе выступіла Ангеля Мэркель.

Месцам старту кампаніі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Германіі (ХДС) адмыслова абраў Дортмунд у Рурскай вобласьці. Гэты горад лічыцца апорай асноўнага саперніка хрысьціянскіх дэмакратаў на выбарах – Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СПД).

Ангеля Мэркель прысьвяціла большую частку сваёй прамовы посьпехам ейнага ўрада. Яна згадала скарачэньне беспрацоўя з 5 мільёнаў чалавек у 2005 да 2,5 цяпер. Канцлер таксама нагадала пра законы, якія палепшылі становішча нямоглых людзей, умацаваньне прафэсійнай адукацыі ды пэнсійнай сыстэмы і павелічэньне дапамогі на дзяцей. Яна падкрэсьліла, што гэтыя дасягненьні сталі магчымымі пры збалянсаваным бюджэце, без новых пазык.

Пры гэтым старшыня партыі заклікала калег не спыняцца на дасягнутым. Сярод праблем яна назвала сытуацыю ў аўтамабільнай прамысловасьці, дзе кіраўнікі аўтамабільных кампаній «растрацілі давер».

Яна запэўніла, што ХДС ніколі не падвяргалі сумневу існаваньне Эўрапейскага Зьвязу. Сёньня ЭЗ – самы буйны праект, які гарантуе мір, – сказала Мэркель.

Паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў ХДС маюць 40% падтрымку ў нямецкім грамадзтве. Канкурэнты з СПД толькі 23%.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт