Logo Polskiego Radia
Print

У Кеніі пачаліся пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.08.2017 14:23
Прынамсі 11 чалавек загінулі падчас паліцэйскай апэрацыі супраць пратэстоўцаў.
Foto: DANIEL IRUNGU/PAP/EPA.

Непарадкі ўспыхнулі неўзабаве пасьля абвяшчэньня ў пятніцу ўвечары вынікаў выбараў, у адпаведнасьці зь якімі 55-гадовы Ухуру Кеньята перамог з 54% галасоў. Апазыцыя заявілі, што выбары былі сфальсыфікаваныя, яе кандыдат – Райлі Адынга атрымаў 44% галасоў.

Супраць пераабраньня Ухуру прэзыдэнтам выступілі жыхары трушчоб у Найробі, сталіцы краіны. Паліцыя пачала пацыфікацыю. У выніку дзевяць маладых людзей былі забітыя ў ноч у суботу, – заявіў прадстаўнік службы бясьпекі. Маладзёны былі застрэлены паліцыяй падчас разграбленьня крам.

Многія ў Кеніі асьцерагаюцца, што можа паўтарыцца хваля гвалту з 2007 года, калі апазыцыя таксама аспрэчвала вынікі выбараў. Тады загінула каля 1200 чалавек, а колькасьць бежанцаў перавысіла некалькі сотняў тысяч.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт