Logo Polskiego Radia
Print

ЗША могуць удвая скараціць радыюс перамяшчэньня расейскіх дыпляматаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.08.2017 12:52
Вашынгтон разглядае такую меру як адказ на памяншэньне колькасьці амэрыканскай дыпмісіі ў РФ.
PAP/EPA/OLIVIER DOULIERY / POOL

ЗША могуць удвая скараціць радыюс перамяшчэньня расейскіх дыпляматаў
Вашынгтон разглядае такую меру як адказ на памяншэньне колькасьці амэрыканскай дыпмісіі ў РФ.
Расейскае выданьне «Известия» піша, што ЗША могуць абмежаваць радыюс перамяшчэньня расейскіх дыпляматаў, якія працуюць на тэрыторыі краіны. Гаворка ідзе пра скарачэньне пэрымэтра з 25 міль (40 км) (мера, якая дзейнічае цяпер) да 10-15 міль (16-24 км). Больш за тое, будзе ўведзена працэдура натыфікацыі, згодна з якой работнікі расейскіх дыпмісій павінны за тры працоўныя дні апавяшчаць Дзярждэпартамэнт пра свае пляны адʼехаць на адлегласьць, якая перавышае прадпісаныя амэрыканскімі ўладамі нормы.
Пра гэта «Известиям» распавялі інфармаваныя дыпляматычныя крыніцы. Па словах суразмоўцаў, гэта адзін з магчымых крокаў у адказ, якія цяпер разглядаюцца ў Вашынгтоне. Як чакаецца, аб сваім канчатковым рашэньні Штаты паведамяць да 1 верасьня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт