Logo Polskiego Radia
Print

Паўночная Карэя гатова да атаку на ЗША

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.08.2017 12:46
Паўночнакарэйскі лідэр загадаў арміі быў «заўсёды гатовай« пачаць баявыя дзеяньні.
Foto: KCNA/PAP/EPA

Лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын азнаёміўся з плянамі запуску ракет у кірунку выспы Гуам – паведаміла паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва.

Паўночная Карэя абвясьціла, што выстраліць у напрамку выспы Гуам, дзе месьцяцца стратэгічныя ваенныя базы ЗША, 4 ракеты сярэдняй далёкасьці. Кім Чэн Ын заявіў, што да прыняцьця рашэньня будуць «назіраць» за паводзінамі Вашынгтона.

Злучаныя Штаты першымі разгарнулі шэраг стратэгічных ядзерных узбраеньняў непадалёк КНДР. Вашынгтон павінен першым прыняць правільнае рашэньне і даказаць сваімі дзеяньнямі, што хоча зьнізіць напружанасьць на Карэйскім паўвостраве і прадухіліць ваеннае сутыкненьне, сказаў Кім карэйскаму агенцтву.

Паўночнакарэйскі лідэр загадаў арміі быў «заўсёды гатовай« пачаць баявыя дзеяньні, як толькі ён прыме рашэньне. Ён дадаў, што загадае запусьціць ракеты, калі Злучаныя Штаты будуць працягваць свае «надзвычай небясьпечныя» дзеяньні на Карэйскай паўвысьпе.

Міністар абароны ЗША Джым Маціс папярэдзіў, што калі КНДР выстраліць ракеты, ЗША пачнуць вайну з гэтай краінай.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт