Logo Polskiego Radia
Print

Біг-Бэн замоўкне на гады

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.08.2017 16:37
Славуты гадзіньнік Біг Бэн на вежы брытанскага парлямэнта спыняецца на чатыры гады.
Photo: pixabay.comPhoto: pixabay.com

З моманту ўстаноўкі ў 1859 годзе, 13 тонны звон на 96 мэтровай вежы званіў кожную гадзіну і стаў адным з самых вядомых сымбаляў Лёндана. Паводле дасьледаваньня, праведзенага брытанскай турыстычнай арганізацыяй, вежа зьяўляецца найбольш фатаграфаваным будынкам у Вялікабрытаніі.

Аднак 21 жніўня Біг-Бен будзе адключаны ад гадзіньніка цягам бліжэйшых чатырох гадоў рэканструкцыі. Гарадзкія ўлады заявілі, што будуць выкарыстоўваюць звон толькі падчас асаблівых выпадкаў, такіх як традыцыйныя сьвяты Новага года на набярэжнай ракі Тэмза.

У апошні раз Біг Бэн замоўк у 2007 годзе, а раней падчас падобнага рамонту ў 1983-85 гг.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт