Logo Polskiego Radia
Print

Швэцыя павялічыла вайсковы бюджэт на мільярд даляраў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.08.2017 19:42
Гэта адказ на ўзмацненьне расейскай вайсковай актыўнасьці ў Балтыцы.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Да 2020 году Швэцыя павялічыць свой вайсковы бюджэт на 1 мільярд даляраў. Прычынай такога рашэньня стала ўзмацненьне расейскай вайсковай актыўнасьці ў Балтыйскім моры.

«Мы назіраем узмоцненую вайсковую і выведвальную актыўнасьць у нашым рэгіёне. Павелічэньне абароннага бюджэту будзе важным сыгналам для нашых суседзяў і будзе карысным для Швэцыі», – заявіў на прэс-канфэрэнцыі міністар абароны Пэтэр Хульквіст (Peter Hultqvist).

У сакавіку гэтага году швэдзкі ўрад аб’явіў, што пасьля сямігадовага перарыву ён вяртае ўсеагульны вайсковы абавязак. Дзеля ўзмацненьня абароны Швэцыя разьмясьціла сталы гарнізон на высьпе Готлянд у Балтыйскім моры і пашырыла супрацоўніцтва з NATO, хоць і не зьбіраецца далучацца да Паўночнаатлянтычнага альянсу.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт