Logo Polskiego Radia
Print

Буйны бізнэс адыходзіць ад Трампа

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.08.2017 12:55
Топ-мэнэджэры амэрыканскіх індустрыяльных гігантаў выйшлі з дарадчых ворганаў пры прэзыдэнце ў знак пратэсту.
Прэзыдэнт ЗША Дональд ТрампПрэзыдэнт ЗША Дональд Трампpixabay.com/Public Domain CC0

Прадпрымальнікі дыстансуюцца ад Дональда Трампа. Прэзыдэнт ЗША аб’явіў пра роспуск двух дарадчых ворганаў, складзеных з топ-мэнэджараў буйных амэрыканскіх карпарацыяў. Гэта адбылося пасьля таго, як прадпрымальнікі пачалі масава выходзіць з радаў бізнэсу, пратэстуючы супраць нерашучай рэакцыі Дональда Трампа на дэманстрацыі нэанацыстаў у амэрыканскім горадзе Шарлотсвіль (Charlottesville).

Бунт шэфаў амэрыканскіх карпарацыяў пачаў дырэктар фармацэўтычнай кампаніі Merck Кэнэт Фрайзэр. 14 жніўня ён заявіў пра свой выхад з дарадчай групы пад назвай Ініцыятыва па стварэньні працоўных месцаў у прамысловасьці. Пасьля таго, як Трамп раскрытыкаваў учынак чарнаскурага прадпрымальніка на сваім Твітары, з рады пры прэзыдэнце выйшлі шэфы кампаніяў па вытворчасьці вопраткі Under Armour і электронікі Intel. На наступны дзень да іх далучыліся яшчэ больш за 10 сябраў ініцыятывы.

Адначасова рашэньне пра самароспуск прыняў Форум стратэгічнай палітыкі, куды ўваходзяць топ-мэнэджэры карпарацыяў Pepsi, IBM і General Motors. У выніку Дональд Трамп аб’явіў пра роспуск абодвух дарадчых ворганаў. Адбыўся драматычны раскол паміж амэрыканскімі карпарацыямі й прэзыдэнтам, які намерваўся цесна супрацоўнічаць з бізнэсам – камэнтуе скандал газэта Wall Street Journal.

12 чэрвеня ў горадзе Шарлотсвіль у штаце Вірджынія белы расіст на машыне ўехаў у натоўп людзей, якія пратэставалі супраць маршу нэанацыстаў. У выніку нападу 19 чалавек былі параненыя, а адна жанчына - забітая. Прэзыдэнт ЗША абвінаваціў у сутыкненьнях і сьмяротным інцыдэнце «абодва бакі».

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт