Logo Polskiego Radia
Print

Украіна пачынае тэлетрансьляцыю на Крым

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 17.08.2017 20:07
Пачынае працу тэлевышка, усталяваная на мяжы з анэксаваным Расеяй Крымам.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Жыхары паўночнай часткі Крыму могуць глядзець украінскае наземнае тэлебачаньне. Трансьляцыю пачала тэлевышка, пабудаваная пры мяжы з анэксаванай Расеяй тэрыторыяй. Лічбавы сыгнал высылае рэтрансьлятар, які знаходзіцца ў паселішчы Чангар у Херсонскай вобласьці. Дзякуючы яму, жыхары Краснаперакопскага й Джанкойскага раёнаў Крыму могуць глядзець 5 каналаў украінскага тэлебачаньня.

Трансьляцыя радыёсыгналу на Крым пачалася ў лютым гэтага году. Радыёвышка, усталяваная ў Херсонскай вобласьці, дазваляе жыхарам паўночнага Крыму прымаць украінскія радыёперадачы на ўльтракароткіх хвалях.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт