Logo Polskiego Radia
Print

У Італіі прымусова прышчэпліваюць дзяцей

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.08.2017 07:04
Улады краіны аб’явілі вайну бацькам, якія адмаўляюцца вакцынаваць сваіх падапечных.
pixabay.com/Public Domain/CC0

Італьянскія дзеці, якія не прайшлі вакцынацыю, ня змогуць хадзіць у дзіцячыя садкі й школы. Бацькам, якія не жадалі прышчэпліваць сваіх дзяцей, далі час выканаць неабходныя працэдуры да 10 верасьня.

Новы закон, прыняты італьянскім парлямэнтам у ліпені, абавязвае бацькоў вакцынаваць дзяцей супраць 10 хваробаў, сярод якіх – слупняк, дыфтэрыя, адзёр і поліяміэліт. Калі дарослыя не пажадаюць гэтага зрабіць, то дзяцей выключаць з садка ці школы, а бацькоў пакараюць штрафам у памеры ад 100 да 500 эўра. Бацькі старэйшых дзяцей (ва ўзросьце ад 10 да 16 гадоў) павінныя іх вакцынаваць да канца кастрычніка.

Суровы закон быў прыняты парлямэнтам Італіі ў адказ на рост у краіне інфэкцыйных захворваньняў, якія дагэтуль лічыліся пераможанымі. Адной з такіх хвароб зьяўляецца адзёр альбо звычайная воспа. Многія бацькі ў Італіі адмаўляюцца вакцынаваць сваіх дзяцей, бо лічаць, што прышчэпкі выклікаюць аўтызм. Ніякіх пацьверджаньняў гэтаму антынавуковаму меркаваньню няма – заяўляе міністэрства аховы здароўя.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт