Logo Polskiego Radia
Print

Маці тэрарыста Юнэса Абуякуба просіць яго зьвярнуцца ў паліцыю

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.08.2017 15:47
Менавіта ён знаходзіўся за стырном аўтамабіля, які ўрэзаўся ў натоўп турыстаў 17 жніўня.
PAP/EPA/JUAN CARLOS HIDALGO

Паліцыя Каталёніі (правінцыя Гішпаніі) працягвае пошук аднаго з тэрарыстаў, датычных да тэрактаў у Барсэлёне. Галоўны падазроны – гэта кіроўца, які наехаў на мінакоў – 22-гадовы мараканец Юнэс Абуякуб. Паводле інфармацыі гішпанскіх СМІ, менавіта ён знаходзіўся за стырном аўтамабіля, які ўрэзаўся ў натоўп турыстаў 17 жніўня.

Маці Абуякуба зьвярнулася да яго з заклікам, каб ён сам прыйшоў у паліцыю. Маці тэрарыста адзначыла, што лепш, каб ён сядзеў у турме, чым быў забіты.

У сваю чаргу мусульмане з горада, дзе пражывала большасьць тэрарыстаў, наладзілі мірную дэманстрацыю, у якой удзельнічалі таксама сваякі ахвяр тэрактаў.

У выніку тэрактаў у Гішпаніі загінула 14 чалавек, каля 130 было паранена.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт