Logo Polskiego Radia
Print

У Данбасе пачынае дзейнічаць рэжым спыненьня агню

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.08.2017 13:46
Спыненьне агню зьвязана з пачаткам новага навучальнага году.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

У Данбасе пачынае дзейнічаць рэжым спыненьня агню
Дамоўленасьці дасягнутыя ў выніку тэлефонных перамоў кіраўнікоў чатырох краін Нармандзкай групы – Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі.
З серады 23 жніўня ў Данбасе пачынае дзейнічаць чарговы рэжым спыненьня агню. Такія дамоўленасьці, дасягнутыя ў выніку тэлефонных перамоў кіраўнікоў чатырох краін нармандзкай групы – Нямеччыны, Расеі, Украіны і Францыі. Пра гэта паведаміла Адміністрацыя ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.
На афіцыйным сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы цытуецца сумесная заява нармандзкай чацьвёркі пра сытуацыю ў Данбасе. Пётр Парашэнка, Ангела Мэркель, Эманюэль Макрон і Ўладзімір Пуцін падкрэсьлілі сваю рашучую падтрымку спыненьня агню з 23 жніўня ў сувязі з пачаткам навучальнага году. Кіраўнікі краін выказалі надзею, што гэта будзе спрыяць павышэньню бясьпекі ў рэгіёне. Таксама была падкрэсьлена неабходнасьць рэалізацыі мірных пагадненьняў, дасягнутых у Менску ў 2015 годзе.
У паведамленьні таксама гаворыцца, што Пётр Парашэнка ў ходзе перамоваў у чарговы раз заклікаў неадкладна вызваліць усіх незаконна затрыманых украінскіх ваеннапалонных.
У апошні раз кіраўнікі дзяржаў нармандзкай чацьвёркі вялі тэлефонныя перамовы ў красавіку гэтага года. Тады бакі таксама заявілі аб сваёй падтрымцы рэжыму спыненьня агню. Аднак з тых часоў ён парушаўся амаль штодня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт