Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер-міністар Лібіі папярэджвае Эўропу пра пагрозы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.08.2017 14:54
Газэта "The Times" распачала сэрыю тэкстаў, прысьвечаных міграцыйнаму крызысу.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Брытанскае выданьне The Times публікуе на першай старонцы артыкул пад назвай «Эўропа пад пагрозай». Газэта такім чынам распачала сэрыю тэкстаў, прысьвечаных міграцыйнаму крызысу. Сёньня выданьне друкуе інтэрвію з прэм’ер-міністрам Лібіі, які папярэджвае, што яго краіна не спраўляецца з кантраляваньнем наплыву мігрантаў, а адсутнасьць кантролю могуць выкарыстаць тэрарысты, якія пранікаюць у Эўропу.
The Times апісвае сьвет на мяжы з Лібіяй як «пекла», дзе цьвіце прыбытковы бізнэс кантрабандай людзьмі. Газэта папярэджвае, што людзі, якія спрабуюць перабрацца ў Эўропу, часта становяцца ахвярамі «сучаснага рабства». Лібійскі прэм’ер зьвяртае ўвагу, што краіна не ў стане справіцца з крызысам. Палітык тлумачыць, што гэта вялікі фінансавы і лягістычны выклік. Ён таксама зьвяртае ўвагу, што сярод людзей, якія выкарыстоўваюць няшчыльнасьць межаў, могуць быць тэрарысты.
Выданьне таксама апублікавала інтэрвію з міністрам унутраных спраў Італіі. Паводле яго, адсутнасьць падтрымкі з боку ЭЗ прычыняецца да таго, што ў краіне павялічваюцца радыкальныя настроі.
Суразмоўцы выданьня крытыкуюць цэлы Эўразьвяз за адсутнасьць падтрымкі, а асабліва крытыкуюць дзяржавы, якія адмаўляюцца прымаць мігрантаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт