Logo Polskiego Radia
Print

ЗША ўвядуць візавыя абмежаваньні для чатырох краін

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.08.2017 14:22
Гэта краіны, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з Міністэрствам унутранай бясьпекі (DHS).
PAP/EPA/CHRIS KLEPONIS

ЗША ўвядуць візавыя абмежаваньні для чатырох краін
Вашынгтон хоча ўвесьці абмежаваньні на ўезд для грамадзян чатырох краін, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з Міністэрствам унутранай бясьпекі (DHS). Чыноўнікі накіравалі лісты ў Дзярждэпартамэнт з просьбай прыпыніць дзеяньня віз для шэрагу грамадзян гэтых краін, перадае Fox News са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў гэтых двух ведамстваў. Аналягічную інфармацыю са спасылкай на ўласныя крыніцы распаўсюдзіў тэлеканал CNN.
Чыноўнікі адмовіліся ўдакладніць, пра якія краіны ідзе гаворка. Вядома толькі, што гэта дзяржавы, якія адмаўляюцца прымаць адпраўленых назад грамадзян альбо зацягваюць гэтую працэдуру. Таксама невядома, на якія катэгорыі віз могуць быць накладзеныя абмежаваньні. Але CNN са спасылкай на пэўную крыніцу ў МУБ перадае, што гаворка ідзе пра Камбоджу, Эрытрэю, Гвінеі і Сьера-Леонэ. Па дадзеных тэлеканала, зварот ад міністэрства быў накіраваны на мінулым тыдні.
Звычайна пры атрыманьні падобных зваротаў Дзярждэп уводзіць візавыя абмежаваньні «максымальна апэратыўна», растлумачыў Fox суразмоўца ў гэтым ведамстве. Абмежаваньні ўводзяцца «ў тым выглядзе, які дзяржсакратар вызначыць як найбольш адпаведны ў абставінах, якія склаліся», дадаў ён.
Па словах чыноўніка Дзярждэпу, кіраўнік ведамства вядзе дыялёг з гэтымі краінамі.
«Мы хочам, каб гэтыя краіны выконвалі свае абавязацельствы. Мы хочам, каб гэтыя краіны маглі прымаць уласных грамадзян», – растлумачыў суразмоўца Fox News.
Як удакладняе CNN, да гэтага часу падобныя абмежаванні ЗША ўводзілі толькі два разы: супраць Гвіяны ў 2001 годзе і Гамбіі ў 2016. Тады Вашынгтон ўводзіў візавыя абмежаваньні для дыпламатаў і дзяржслужачых.


Вашынгтон хоча ўвесьці абмежаваньні на ўезд для грамадзян чатырох краін, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з Міністэрствам унутранай бясьпекі (DHS). Чыноўнікі накіравалі лісты ў Дзярждэпартамэнт з просьбай прыпыніць дзеяньня віз для шэрагу грамадзян гэтых краін, перадае Fox News са спасылкай на неназваных супрацоўнікаў гэтых двух ведамстваў.

Чыноўнікі адмовіліся ўдакладніць, пра якія краіны ідзе гаворка. Вядома толькі, што гэта дзяржавы, якія адмаўляюцца прымаць адпраўленых назад грамадзян альбо зацягваюць гэтую працэдуру. Таксама невядома, на якія катэгорыі віз могуць быць накладзеныя абмежаваньні. Але CNN са спасылкай на пэўную крыніцу ў МУБ перадае, што гаворка ідзе пра Камбоджу, Эрытрэю, Гвінею і Сьера-Леонэ. Па дадзеных тэлеканала, зварот ад міністэрства быў накіраваны на мінулым тыдні.

Звычайна пры атрыманьні падобных зваротаў Дзярждэп уводзіць візавыя абмежаваньні «максымальна апэратыўна», растлумачыў Fox суразмоўца ў гэтым ведамстве. Абмежаваньні ўводзяцца «ў тым выглядзе, які дзяржсакратар вызначыць як найбольш адпаведны ў абставінах, якія склаліся», дадаў ён.
Па словах чыноўніка Дзярждэпу, кіраўнік ведамства вядзе дыялёг з гэтымі краінамі.

«Мы хочам, каб гэтыя краіны выконвалі свае абавязацельствы. Мы хочам, каб гэтыя краіны маглі прымаць уласных грамадзян», – растлумачыў суразмоўца Fox News.

Да гэтага часу падобныя абмежаванні ЗША ўводзілі толькі два разы: супраць Гвіяны ў 2001 годзе і Гамбіі ў 2016. Тады Вашынгтон ўводзіў візавыя абмежаваньні для дыпламатаў і дзяржслужачых.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт