Logo Polskiego Radia
Print

ЗША: паліцыя раніла мужчыну, якія ўзяў закладнікаў у Чарлстане

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.08.2017 11:28
Прадстаўнікі ўладаў выключылі тэракт і расісцкія матывы.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

ЗША: паліцыя раніла мужчыну, якія ўзяў закладнікаў у Чарлстане
Учора ў адным з рэстаранаў у Чарлстане ў Паўднёвай Караліне мужчына выстраліў у аднаго з працаўнікоў, пасьля чаго ўзяў закладнікаў. Паранены працаўнік рэстарану памёр. Паліцыя падстрэліла нападніка і вызваліла закладнікаў.
Мэр Чарлстана паінфармаваў, што мужчына, які ўзяў закладнікаў, знаходзіцца ў крытычным стане. Мэр на прэс-канфэрэнцыі падкрэсьліў, што перастрэлка ў рэстаране не была ані тэрактам, ані праявам расізму. Паводле паліцыі, у мінулым мужчына шматразова меў псыхічныя праблемы.
Паводле ўладальніка рэстарану, мужчына раней мыў посуд у рэстаране, але быў звольнены. Гэты была помста.

Учора ў адным з рэстаранаў у Чарлстане ў Паўднёвай Караліне мужчына выстраліў у аднаго з працаўнікоў, пасьля чаго ўзяў закладнікаў. Паранены працаўнік рэстарану памёр. Паліцыя падстрэліла нападніка і вызваліла закладнікаў.

Мэр Чарлстана паінфармаваў, што мужчына, які ўзяў закладнікаў, знаходзіцца ў крытычным стане. Мэр на прэс-канфэрэнцыі падкрэсьліў, што перастрэлка ў рэстаране не была ані тэрактам, ані праявам расізму. Паводле паліцыі, у мінулым мужчына шматразова меў псыхічныя праблемы.

Уладальнік рэстарану расказаў, што мужчына раней мыў посуд у рэстаране, але быў звольнены. Гэты была помста.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт