Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Францыі: Польшча вырашыла «самаізалявацца ў Эўропе»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.08.2017 16:09
Эманюэль Макрон заявіў, што Польшча «вырашыла выступіць супраць Эўропы ў многіх сфэрах палітыкі ЭЗ».
PAP/EPA/VASSIL DONEV

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Польшча «вырашыла выступіць супраць Эўропы ў многіх сфэрах палітыкі ЭЗ«. Паводле яго слоў, Варшава не мае права асуджаць напрамак, у якім рухаецца кантынэнт. На думку францускага прэзыдэнта, Польшча вырашыла «самаізалявацца ў Эўропе».
Такое меркаваньне палітык выказаў падчас візыту ў Баўгарыі. Перамовы закранулі, у прыватнасьці, дырэктывы ЭЗ аб працаўніках у камандзіроўках. На думку Эманюэля Макрона, цяперашнія правілы спрыяюць краінам Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і павінны быць больш жорсткімі.
Эўракамісія хоча, каб працаўнік, якога працадаўца дэлегуе ў іншую краіну, атрымліваў такі ж заробак, які за такую ж працу атрымлівае мясцовы працаўнік.
Супраць праекту ЭК выступаюць улады Польшчы. На думку ўрада, ён ударыць па канкурэнтаздольнасьці польскіх кампаній і працоўных месцах.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што Польшча «вырашыла выступіць супраць Эўропы ў многіх сфэрах палітыкі ЭЗ». Паводле яго слоў, Варшава не мае права асуджаць напрамак, у якім рухаецца кантынэнт. На думку францускага прэзыдэнта, Польшча вырашыла «самаізалявацца ў Эўропе».

Такое меркаваньне палітык выказаў падчас візыту ў Баўгарыі. Перамовы закранулі, у прыватнасьці, дырэктывы ЭЗ аб працаўніках у камандзіроўках. На думку Эманюэля Макрона, цяперашнія правілы спрыяюць краінам Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы і павінны быць больш жорсткімі.

Эўракамісія хоча, каб працаўнік, якога працадаўца дэлегуе ў іншую краіну, атрымліваў такі ж заробак, які за такую ж працу атрымлівае мясцовы працаўнік.

Супраць праекту ЭК выступаюць улады Польшчы. На думку ўрада, ён ударыць па канкурэнтаздольнасьці польскіх кампаній і працоўных месцах.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт