Logo Polskiego Radia
Print

У Нью-Ёрку на мель сеў танкер з нафтай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.08.2017 11:38
Судна перавозіла каля 1,5 млн літраў «чорнага золата».
Нафтаналіўны танкер Kamome Victoria на меліНафтаналіўны танкер Kamome Victoria на мелікадр зь відэа

У Нью-Ёрку на мель сеў танкер з нафтай
Судна перавозіла каля 1,5 млн літраў «чорнага золата».
Нафтаналіўны танкер Kamome Victoria пад сьцягам Панамы сеў на мель у суднаходным канале паміж Нью-Ёркам і Нью-Джэрсі. Пра гэта тэлеканалу NBC New York паведамілі ў Берагавой ахове ЗША.
Судна з 12 тыс. барэляў (звыш 1,4 млн літраў) паліва засела на поўдзень ад моста Вэрацана-Нэрроўс. Разьліў нафтапрадуктаў не назіраецца.
Інфармацыі аб пацярпелых не паступала, вонкавы агляд ня выявіў структурных пашкоджаньняў карабля. Берагавая ахова ў цяперашні час спрабуе пралічыць найлепшы спосаб перамяшчэньне танкера на глыбокую ваду.

Нафтаналіўны танкер Kamome Victoria пад сьцягам Панамы сеў на мель у суднаходным канале паміж Нью-Ёркам і Нью-Джэрсі. Пра гэта тэлеканалу NBC New York паведамілі ў Берагавой ахове ЗША.

Судна з 12 тыс. барэляў (звыш 1,4 млн літраў) паліва засела на поўдзень ад моста Вэрацана-Нэрроўс. Разьліў нафтапрадуктаў не назіраецца.

Інфармацыі аб пацярпелых не паступала, вонкавы агляд ня выявіў структурных пашкоджаньняў карабля.

Берагавая ахова ў цяперашні час спрабуе пралічыць найлепшы спосаб перамяшчэньня танкера на глыбокую ваду.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт